«Давялося пайсці на ахвяры»: «Касары» зняліся ў новым сезоне польскага серыяла «1670» — фотафакт

У трэцім сезоне вядомага польскага сатарычнага серыяла «1670» зняліся музыкі з беларускага гурта «Касары». Хлопцы з калектыву мужчынскіх спеваў на чале з Сяргеем Доўгушавым увасобіліся ў папулярным серыяле «Нетфлікс» у каларытных казакоў.

«Дзеля гэтага давялося пайсці на ахвяры і згаліць вусы з барадой, якія я насіў літаральна палову жыцця», — распавёў  пра падрабязнасці здымак ў сацсетках музыка Аляксандр Драгавоз.

Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.
Фота: сацсеткі Аляксандра Драгавоза.

У фільме беларусы ў вобразе казакоў спяваюць і лупяць у велічэзны бубен.

«Гэта была адна з самых вясёлых прыгод мінулага лета», — падзяліўся Аляксандр.

Хлопцы з’яўляюцца ў другой серыі праекта, і спяваюць кампазіцыю па-польску.

Серыял «1670» — адзін з найбольш паспяховых польскіх праектаў Netflix у жанры псеўдадакументальнай сатырычнай камедыі. Шоу іранізавана паказвае жыццё шляхты і сялян у Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, парадзіруючы пры гэтым сучасныя сацыяльныя праблемы. Трэці сезон стартануў 5 жніўня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!