У Кіеве і Тэрнопалі пакажуць беларускае незалежнае кіно

Культура
Фота: сайт фестывалю.

З 20 студзеня ва Украіне працягнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». У Кіеве і Тэрнопалі пройдуць заключныя афлайн-паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама будуць арганізаваныя круглыя сталы для абмеркавання балючых пытанняў і адносін паміж двума народамі.

«1084. На мяжы» – ужо другі фестываль ва Украіне, ініцыяваны беларускім асветніцка-сацыяльным грамадскім аб’яднаннем «Звяно». 1084 кіламетры – працягласць агульнай мяжы суверэнных Беларусі і Украіны. Арганізатары спрабуюць задумацца пра будучыню стасункаў абедзвюх краін і абмеркаваць сучасную сітуацыю, адносіны простых людзей, а таксама падтрымку беларусамі ўкраінскага народа ў барацьбе з акупантамі і тэрорам.

У 2024 годзе фестываль пройдзе ў двух гарадах Украіны: Кіеве (з 20 па 21 студзеня) і Тэрнопалі (з 24 па 26 студзеня).

У праграме фестывалю ў Кіеве будуць прадстаўленыя такія стужкі незалежных беларускіх кінематаграфістаў: нашумелая дакументальная карціна «Motherland/Радзіма» Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча, якая трапіла ў шорт-ліст прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі-2023 будзе дэманстравацца  20 студзеня, «Беларускі вальс» польскага рэжысёра Анджэя Фідыка  пра мастака Алеся Пушкіна можна будзе паглядзець 21 студзеня.

У Кіеве і Тэрнопалі пакажуць беларускае незалежнае кіно
Паказ фільма «Кураж»у Кіеве ў 2023 годзе. Фота: Вольга Закрэўская.

З 24 па 26 студзеня ў Тэрнопалі пры падтрымцы Тэрнопальскай кінакамісіі пройдуць афлайн паказы ўсіх фестывальных стужках: «Вадохрышча» Андрэя Куцілы, «Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным» Вольгі Прусак, «Кураж» («Смеласць») Аляксея Палуяна, а таксама «Motherland/Радзіма» Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча і  «Беларускі вальс» Анджэя Фідыка.

Таксама 25 студзеня адбудзецца круглы стол валанцёрскіх арганізацый Тэрнопаля «Валанцёрскі рух — выклікі сучаснасці», 26 студзеня – круглы стол «Дакументальнае кіно і будучыня ўкраіна-беларускіх адносін».

Уваход на ўсе мерапрыемствы па free donation – сабраныя сродкі будуць пералічаны на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх шпіталях.

Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» стартаваў ва Украіне ў лістападзе 2023 года. Беларускае незалежнае кіно было паказана гледачам Адэсы, Луцка і Бучы. Акрамя таго, у Луцку ладзілася выстава антываенных плакатаў беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера. Адмыслова да паказу сваёй стужцы «Кураж» у Бучу завітаў рэжысёр Аляксей Палуян.

Падрабязней расклад па кожным горадзе можна паглядзець тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: