У Эстоніі пры запаўненні падаткавай дэкларацыі можна зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры
Reform.news · 19 апреля 2023, 15:57
https://reform.news/u-jestonii-pry-zapa-nenni-padatkavaj-djeklaracyi-mozhna-zrabic-ahvjaravanne-belaruskaj-radze-kultury/Цяпер любы рэзідэнт Эстоніі можа зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры і пры запаўненні падаткавай дэкларацыі вылічыць яго з прыбытку, які абкладаецца падаткам, — паведамляе Рада культуры.
І калі юрыдычная асоба Эстоніі, а таксама некаторых іншых краінаў ЕЗ, зробіць такое ахвяраванне, гэтая сума таксама не будзе абкладацца падаткам на прыбытак.
«Гэта сталася магчымым таму, — тлумачыць Беларуская Рада культуры, — што падаткава-мытны дэпартамент Эстоніі, дзе мы зарэгістраваныя, унёс @radakultury у адмысловы спіс арганізацый, якія працуюць у дабрачынных і грамадскіх інтарэсах. У дачыненні да іх дзейнічаюць ільготы па падатку на прыбытак. Мы ўнесены ў спіс за скіраванасць на падтрымку беларускай культуры«.
Калі трэба спраўдзіць, ці можаце вы скарыстацца ільготай як юрыдычная асоба ў вашай краіне, Рада культуры просіць напісаць на [email protected].
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
