Прэм’ера новага альбома касмічнага шызапоп-гурта «Кассиопея» — «Биполярная звезда» — адбылася на Spotify.
Удзельнік калектыву, музыка Ілья Чарапко-Самахвалаў прадстаўляў новую плытку ў промавідэа так:
«Если вы хотите быть, как он (музыкант распавядае пра альбом на фоне антычнай скульптуры), античными, мизантрапично-альтруистичными, праграматично-хаотичными, паралитично-оптимистичными, некромантично-динамичными — послушайте наш новый альбом «Биполярная звезда», и вы такими станете».
У прынцыпе, творца не падмануў. Альбом пакідае ўражанне дыскатэкі на Альфа Цэнтаўра, прычым сонцападобныя α Цэнтаўра А і α Центаўра B дзеля гэта «выбуху мозгу» пабудавалі паміж сабой мост ці міжпланетны тунэль. На гэтым касмічным танцполе шмат дынамічных танцаў, але можна і паспяваць што-небудзь гэткае. Напрыклад, прыпеў з кампазіцыі «Левы глаз»: «Люди обычно смотрят вперед, А мой левый глаз наоборот. Правый нормальный, правый нормальный, а левый — предатель, предатель, предатель».
Як ні дзіўна, але абсурд і экцэнтрычная шыза беларускага альтэрнатыўнага гурта зараз успрымаюцца як нельга дарэчы. Супрацьпаставіць свету, які сыходзіць з глузду, можна толькі ўласны выбрык і творчы палёт.
Нагадаем, што прадстаўнікі беларускага псіхапопа і фрык-попа, трыа «Кассиопея», было заснавана ў 2001 годзе ў Мінску. Для электроннага альтэрнатыўнага калектыву ўласцівы навукова-фантастычная і абсурдная тэматыка, а таксама своеасаблівае пачуццё гумару. У дыскаграфіі гурта дванаццаць альбомаў, у тым ліку чатыры EP.
У падтрымку «Биполярнай звезды» «Кассиопея» выпраўляецца неўзабаве ў тур, які стартуе канцэртам у Вільнюсе 7 чэрвеня.
Слухаць новую плытку гурта можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram