У Гродне памёр музыка і стваральнік пляцоўкі «ДК імя Грэка» Дзмітрый Карповіч
Reform.news · 17 сентября 2025, 23:21
https://reform.news/u-grodne-pamjor-muzyka-i-stvaralnik-pljaco-ki-dk-imja-grjeka-dzmitryj-karpovich/Гродзенскі панк-музыка Дзмітрый Карповіч памёр 17 верасня 2025 года.
Дзмітрый Карповіч — прадстаўнік панк-сцэны Гродна. Граў у гурце «Твой город». У 2008 годзе музыкант стаяў ля вытокаў стварэння «ДК імя Грэка» — месца, дзе праводзіліся андэграўндныя канцэрты, піша Hrodna.life. Пляцоўка праіснавала да 2012-га. Пасля будынак знеслі для будаўніцтва дарожнай развязкі.
Развітанне з Дзмітрыем Карповічам адбудзецца 19 верасня ў гродзенскім храме Мікалая Цудатворца на вуліцы Філарэта, 1/1, паведамілі ў сацсетках ягоныя знаёмыя.
