У Гродне чарговы раз прадаюць рэшткі летняга каралеўскага палаца

Культура
Палац у Панямуні. Фота: Hrodna.life

Больш за год спрабуюць прадаць гродзенскую сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цана паступова падае, але пакупнікі пакуль не знаходзяцца.

Упершыню сядзібу выставілі на аўкцыён у красавіку 2023 года — тады стартавая сума лота склала 374 тыс. рублёў. Наступным разам — у ліпені 2024 года за 351 тыс. рублёў.

Кошт былога палаца Панятоўскага ў Панямуні знізілі да 70,2 тыс. руб. ($ 21 тыс.) без ПДВ. За такі кошт у Гродне зараз цяжка знайсці нават старую «аднушку», піша Hrodna.life.

Будынак афіцыйна празначаны для спецыялізаваных культурна-асветніцкіх імпрэз і відовішч. Зараз будынак належыць ТАА «Гроднапрамтэхніка», а ў савецкі час тут быў клуб.

Палац, размешчаны на вуліцы Прагулачнай 15/1, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пакупнік мусіць падпісаць ахоўнае абавязацельства цягам месяца пасля продажу. Калі ён не выканае ўмоў аўкцыёну, дзяржава зможа канфіскаваць маёмасць.

Аўкцыён пройдзе 12 лістапада.

Летні палац караля Рэчы Паспалітай Панятоўскагаў Панямуні пабудаваў у 1771 годзе ў стылі позняга барока італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Там месцілася загарадная рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У XIX стагоддзі належаў Друцкім-Любецкім, пазней Ляхніцкім. Пасля 1945 года ў памяшканнях доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі». Там былі кіназала і бібліятэка.

У Гродне чарговы раз прадаюць рэшткі летняга каралеўскага палаца
Сядзіба ў Панямуні ў Першую сусветную вайну. Фота з калекцыі Фелікса Варашыльскага, commons.wikimedia.com

Палац некалі быў каменным, але ад яго захаваўся толькі фрагмент кутнай вежы. Разбураныя каменныя сцены былі пазней адбудаваны з дрэва.

Першапачатковы выгляд палаца невядомы. Да нашых часоў дайшлі больш познія яго выявы канца ХІХ стагоддзя на малюнках Напалеона Орды і шматлікіх фотаздымках.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: