У Гродне абвясцілі конкурс на скульптуру аленя – сімвал горада

Культура
Афіцыйны герб Гродна: Фота: gs.archives.gov.by

Гродзенскія ўлады абвясцілі конкурс на лепшы эскізны праект манументальна-дэкаратыўнай скульптуры аленя — сімвала горада. Гарвыканкам запрашае да ўдзелу скульптараў і архітэктараў з профільнай адукацыяй.

Скульптура аленя мяркуецца тэматычнай: «Алень фестывальны», «Алень кінематаграфічны» і «Алень турыстычны». Скульптура павінна адпавядаць класічным традыцыям і мець вышыню да двух метраў.

Матэрыялы трэба падаць ананімна, а заяўкі прымаюцца да 29 студзеня 2026 года ўключна.

У Гродне абвясцілі конкурс на скульптуру аленя – сімвал горада
Адно з месцаў устаноўкі будучай скульптуры. Фота: t.me/grodno_ispolkom

Гарвыканкам вызначыў месцы, дзе будуць стаяць скульптуры: мост па вуліцы Філарэта, які зараз рэканструююць, каля МЦ «Гродна» на вуліцы Савецкай, у скверы на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Урыцкага і каля крамы «Еўраопт» па вуліцы Ціміразева.

Нагадаем, што алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі зяўляецца сімвалам Гродна і размешчаны на гарадскім гербе. Паводле гісторыкаў, герб з выявай аленя Святога Губерта мог быць нададзены Гродна яшчэ ў 1540 годзе каралевай Рэчы Паспалітай і вялікай княгіняй ВКЛ Бонай Сфорца. Гараджане Гродна шанавалі Святога Губерта як заступніка паляўнічых і лічылі яго прыкладам у маральным самаўдасканаленні.

Герб быў скасаваны ў часы Расійскай імперыі, у нас час адноўлены 15 чэрвеня 1988 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости