У Гданьску назвалі лаўрэатаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2022 года — фотафакт

Сёння ў Гданьску ў Музеі Другой сусветнай вайны прайшла цырымонія ўзнагароджання Прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года. Ушанаванне даследчыкаў за іх навуковыя працы адбывалася ў трох кірунках: Гісторыя, Гуманітарныя навукі і Сацыяльна-палітычныя навукі.

Так, у галіне Сацыяльна-палітычныя навукі быў адзначаны артыкул Пётры Рудкоўскага «Is There a Demand for Autocracy in Belarusian Society?» (Journal of Belarusian Studies, 2022). У фокусе ўвагі даследчыка — не праціўнікі, а прыхільнікі аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі.

Вядоўцы цырымоніі — паэт, літаратар, перакладчык Андрэй Хадановіч і беларуская філосафка, прафесарка Таццяна Шчытцова. Фота: Reform.by.

У Гуманітарных навуках лаўрэатам Прэміі была названа Алеся Серада за артыкул «Died from Debeeration’: The Case of the First Belarusian Political Game». (Studies in Eastern European Cinema, 2022). У артыкуле, які вырас з даследавання 2018 года, аб’ектам даследавання становіцца MSD-ская гульня 1998 года. «І з гэтае пушынкі Алеся Серада разгарнула цэлы свет», — прадставіла навукоўцу гісторык літаратуры і культуры Жанна Некрашэвіч.

Алеся Серада атрымоўвае Прэмію імя Зоры Кіпель. Фота: Reform.by.

Гісторык Алесь Смалянчук назваў пераможцу ў галіне Гісторыя. Ім стаў Андрэй Чарнякевіч за артыкул «Быць канфідэнтам»: штодзённае жыцце інфарматара польскай службы бяспекі ў паўночна-ўсходніх ваяводствах ІІ Рэчы Паспалітай» (1921–1939 // Homo Historicus. 2022).

«Аўтар паспрабаваў зразумець таго чалавека, які стаў даносчыкам. Гэта антрапалагічная гісторыя аднаго сацыяльнага маргінала, які стаў дзяржаўным служачым, фактычна служачым польскай паліцыі», — прадставіў працу спадара Андрэя Алесь Смалянчук.

Алесь Смалянчук называе пераможцу ў галіне Гісторыя. Фота: Reform.by.

І прэміяй у гэтай жа галіне была адзначана Таццяна Астроўская за манаграфію «Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у Савецкай Беларусі (1968-1988)» (Беласток: Вясна, 2022). Даследаванне прысвечана культурніцкаму змаганню з аўтарытарызмам у 1960-я — 1980-я гады.

Таццяна Астроўская прымае ўзнагароду. Фота: Reform.by.

ХІ Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ладзіцца сёлета ў Гданську з 22 па 24 верасня.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!