У Гданьску мастацкая майстэрня Dzivne запрашае на адкрыццё галерэі муралаў
Reform.news · 16 октября 2024, 18:27
https://reform.news/u-gdansku-mastackaja-majstjernja-dzivne-zaprashae-na-adkryccjo-galerjei-murala/19 кастрычніка мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску сумесна з Інкубатарам суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку.

Заснавальніцы Dzivne Ксенія Логавая і Яна Каспяровіч, беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай культурнага ўзаемадзеяння і пераўтварэння старога трамвайнага дэпо.

У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца.

На адкрыцці ўсе ўдзельнікі гэтага маштабнага культурнага праекта падпішуць свае работы, раскажуць больш пра кожную, а таксама прапануюць гасцям стварыць адну сумесную работу. Пасля чаго ўсе госці могуць наведаць майстэрню Dzivne, абмеркаваць будучыя культурныя праекты для Гданьска і магчымыя калабарацыі, а таксама пазнаёміцца бліжэй.
Дата: 19 кастрычніка
Час: 15:00
Месца: Гданьск, Kurza, 1.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
