У гадавіну разгрому маскоўскага войска ў Кіева-Пячорскай Лаўры адкрылі мемарыяльную дошку князю Астрожскаму

У Кіева-Пячорскай Лаўры ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку князю Астрожскаму, піша «Беларускае Радыё Рацыя». Падзея прымеркавана да 509-й гадавіны бітвы пад Оршай (1514), калі аб’яднанае ўкраінска-літоўска-польска-беларускае войска пад кіраўніцтвам князя Астрожскага разграміла шматтысячную армію маскавітаў цара Васіля ІІІ.

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Украіны, Польшчы і Літвы, вайскоўцы 30-й Асобнай механізаванай брыгады імя князя Астрожскага і Полк Кастуся Каліноўскага.

Пасля набажэнства і адкрыцця памятнай дошкі князю Канстанціну Астрожскаму адбылося ўзагароджанне байцоў Палка Каліноўскага ўзнагародамі Рады БНР.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!