У Францыі выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана

Культура
Фота: bellit.info

У французскім выдавецтве Érès выйшаў зборнік хайку Уладзіміра Сцяпана, заўважыў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

У кнізе «Чайкі над Мінскам», складзенай аўтарам, прадстаўлена 80 хайку ў дзвюх версіях: у беларускім арыгінале і ў перакладзе на французскую мову.

У Францыі выйшла кніга-білінгва з хайку Уладзіміра Сцяпана
Фота: bellit.info

Пераклад зрабілі Яны Гульцяевай і Даніэлы Фожрас (Danièle Faugeras).

Кнігу можна замовіць праз сайт выдавецтва Editions-eres. com.

Уладзімір Сцяпан па адукацыі мастак, у літаратуры пачынаў з вершаў, але сёння вядомы найперш як майстар прозы. На рахунку пісьменніка — зборнікі «Адна капейка», «Вежа», «Сам-насам», раманы, напісаныя ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам, — «Цень анёла» і «Тэолаг»… У 2018 годзе выйшаў зборнік хайку «Папяровая шапка».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости