Фонд Анры Карцье-Брэсана — вельмі важная інстытуцыя у сферы фатаграфіі — зладзіў выставу фотакніг, адабраных для ўдзелу ў конкурсе самвыдатаўскіх кніг прэміі Анры Карцье-Брэсана. У выставе ўдзельнічае кніга Лесі Пчолкі «Desent into the Marsh», якая ўвайшла ў шорт-ліст Henri Cartier-Bresson Self-Published PhotoBook Award.

Прэмія падтрымлівае самастойна выдадзеныя фотакнігі. 35 кніг былі выбраны прафесійным журы з больш чым 300 прапаноў з 62 краін.
Імпрэза пад назвай «Bold», падчас якой адкрылася выстава фотакніг, праходзіць з 17 па 18 студзеня і суправаджаецца багатай праграмай.

Кніга Лесі Пчолкі «Descent into the Marsh» параўноўвае тактыкі супраціву ў Ганконгу і Беларусі, як прыклады гарызантальных рэвалюцый новага часу. Кніга існуе як адкрыты архіў: у ёй ёсць стыкеры з артыкуламі ў СМІ, аўтарка працягвае збіраць новыя – гэта яе спосаб распавядаць пра тое, што не скончылася.
Намінацыю ў такім прэстыжным конкурсе аўтарка лічыць знакам прызнання, і фактам таго, што гісторыя беларускіх пратэстаў застанецца ў міжнародным кантэксце сучаснай дакументальнай фатаграфіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
