У Фларэнцыі адкрываецца Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці
Reform.news · 11 августа 2025, 21:44
https://reform.news/u-flarjencyi-adkryvaecca-cjentr-belaruskaj-djemakratychnaj-supolnasci/Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла пра адкрыццё цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі.
Адкрыццё цэнтра стала магчымым праз падтрымку офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама праз супрацу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і асацыяцыі «Talaka».

Мяркуецца, што Цэнтр у Фларэнцыі стане прасторай для культурніцкіх ініцыятыў і мастацкіх падзей; пляцоўкай для сустрэч, абмеркаванняў і ўзаемадапамогі; пунктам збору і падтрымкі для беларусаў у Таскане і па ўсёй Італіі; месцам, дзе жывуць ідэі і нараджаецца будучыня.
Неўзабаве абяцаюць расказаць пра першыя мерапрыемствы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
