Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла пра адкрыццё цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі.
Адкрыццё цэнтра стала магчымым праз падтрымку офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама праз супрацу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і асацыяцыі «Talaka».

Мяркуецца, што Цэнтр у Фларэнцыі стане прасторай для культурніцкіх ініцыятыў і мастацкіх падзей; пляцоўкай для сустрэч, абмеркаванняў і ўзаемадапамогі; пунктам збору і падтрымкі для беларусаў у Таскане і па ўсёй Італіі; месцам, дзе жывуць ідэі і нараджаецца будучыня.
Неўзабаве абяцаюць расказаць пра першыя мерапрыемствы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Последние новости
Фестываль Wostrau у Нясвіжы адменены: арганізатары назвалі прычынай новыя патрабаванні заканадаўства 17:50
«Мягкая комната» и «десятая категория» — гражданка Латвии рассказала о 4 годах заключения в Беларуси 14:37

