Сёння, 13 траўня, у швейцарскім Базелі прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2025». У выніку галасавання публікі сталі вядомыя дзесяць фіналістаў конкурсу, сярод якіх – украінскі гурт Ziferblat і Юстына Стэчкоўска (Justyna Steczkowska) з Польшчы. Нагадаем, што Юстына абышла ў нацыянальным конкурсе падляшскі дуэт Sw@da i Niczos.
Ziferblat выступалі з песняй Bird of pray. Юстына Стэчкоўска з кампазіцыяй Gala.
Таксама ў фінал выйшлі: артысты з Нарвегіі, Албаніі, Швецыі, Ісландыі, Нідэрландаў, Сан-Марына, Эстоніі, Партугаліі.
Другі паўфінал адбудзецца ў канцэртнай зале Санкт-Якабсхале ў чацвер, 15 траўня. Фінал 69-га конкурсу «Еўрабачанне» пройдзе ў суботу, 17 траўня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!