У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з’явіліся тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі
Reform.news · 24 января 2025, 15:34
https://reform.news/u-dzjarzha-nym-muzei-gistoryi-belaruskaj-litaratury-z-javilisja-try-novyja-zaly-pastajannaj-jekspazicyi/Да нядаўняга часу пастаянная экспазіцыя музея ахоплівала гісторыю беларускай літаратуры даволі абмежаванага перыяду: другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзяў.
Таму доўгі час супрацоўнікі музея працавалі над тым, каб храналагічна пашырыць гэтыя межы больш раннімі перыядамі.
І вось момант наспеў, — пішуць на сайце ўстановы, — і музей гатовы прадставіць разгорнутую панараму станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры таксама і ў ХІ – ХІХ стагоддзях.

Цяпер тысячагадовы шлях развіцця літаратурнай творчасці на нашых землях прадстаўлены ад вытокаў старабеларускага пісьменства.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
