фота: angelus.com.pl/
Журы літаратурнай прэміі Angelus, якая выдаецца за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску, склала лонг-ліст лепшых твораў цэнтральнаеўрапейскай літаратуры. У спіс увайшлі кнігі двух беларускіх аўтараў: аповесць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» у перакладзе Малгажаты Бухалік, кніга Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам» у перакладзе Богдана Задуры.
У доўгім спісе — лаўрэат Нобелеўскай прэміі Ласла Краснагоркай з Венгрыі, Георгій Гаспадзінаў, удастоены міжнароднага Букера ў 2023 годзе, таксама тры мінулыя лаўрэаты прэміі Angelus.
У доўгі спіс увайшлі:
«Доўгі спіс Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы ў гэтым годзе — гэта не проста сузор’е зорак, але, мабыць, самы цікавы агляд таго, што адбываецца ў літаратуры ў нашай частцы кантынента», — адзначае журы.
Адметнасць сёлетняга выбару ў тым, што па два аўтары прадстаўляюць Беларусь, Украіну і Венгрыю. Традыцыйна прадстаўлены балканскія краіны (Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Сербія), у доўгім спісе — кнігі з Чэхіі, Балгарыі і цэлых тры выданні, першапачаткова напісаныя на польскай мове. «У адрозненне ад таго, што было яшчэ дзесяць гадоў таму, гэтая літаратура ўжо не проста сутыкаецца з траўмамі дваццатага стагоддзя, а з новымі выклікамі (якія ў пераважнай большасці, зноў накіроўваюцца ў Еўропу з усходу) і спрабуе пракаментаваць сучаснасць», — каментуюць на сайце прэміі.
Фінальны спіс, у які ўвойдуць сем тытулаў, будзе абвешчаны ў пачатку верасня.
Аўтар або аўтарка прозы, якая перамагла, можа разлічваць на грашовую ўзнагароду ў памеры 150 тысяч польскіх злотых (Angelus у фінансавым стаўленні з’яўляецца вышэйшай літаратурнай узнагародай, якая прысуджаецца ў Польшчы), акрамя таго, прызы ў памеры 5 тысяч злотых атрымліваюць усе аўтары і аўтары, чые кнігі дойдуць да фіналу.
З 2010 года Angelus таксама прысуджаецца за пераклад — для перакладчыка або перакладчыцы прадугледжана ўзнагарода ў памеры 40 тысяч злотых.
У журы узнагароды Angelus уваходзіць беларускі літаратар Андрэй Хадановіч.