У цэнтры Познані ўсталявалі інсталяцыі з партрэтамі зняволеных беларускіх праваабаронцаў. Разгледзець іх можна толькі на адлегласці

Культура
Партрэты беларускіх праваабаронцаў на плошчы Міцкевіча ў Познані. Фота: spring96.

На плошчы Міцкевіча ў Познані адкрылася інсталяцыя «Нязломныя» з партрэтамі беларускіх праваабаронцаў, асуджаных па палітычных артыкулах. Гэта старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго калегі па «Вясне» Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і валанцёры цэнтра Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк.

«Нязломныя» нагадваюць пра драматычную рэальнасць, у якой апынулася Беларусь: сярод амаль 1400 зняволеных, што знаходзяцца ў беларускіх турмах паводле палітычных прычынаў, пазбаўлены волі і тыя, хто заўжды імкнуўся дапамагаць беларусам абараняць свае законныя правы і свабоды, — піша «Вясна», якая з’яўляецца арганізатарам выставы.

Партрэты зробленыя з іржавай рашоткі, якая асацыюецца з калоніяй. Зблізку партрэты не разгледзець, але калі адысці далей і сфакусаваць погляд, то перапляценні рашоткі ператвараюцца ў чытэльныя выявы.

У цэнтры Познані ўсталявалі інсталяцыі з партрэтамі зняволеных беларускіх праваабаронцаў. Разгледзець іх можна толькі на адлегласці
Партрэт беларускага праваабаронца на плошчы Міцкевіча ў Познані. Фота: mostmedia.io.

Партрэты стварыў беларускі мастак, які прайшоў праз ізалятар на Акрэсціна.

У цэнтры Познані ўсталявалі інсталяцыі з партрэтамі зняволеных беларускіх праваабаронцаў. Разгледзець іх можна толькі на адлегласці
Партрэты беларускіх праваабаронцаў на плошчы Міцкевіча ў Познані. Фота: mostmedia.io.

Арт-інсталяцыя «Нязломныя» была створаная ў межах кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі «Вясны» #FreeViasna. Праект ужо быў паказаны ў цэнтры Вільні (Літва).

Узгадніць праект з гарадскімі ўладамі Познані дапамагала Fundacja KUT. 25 верасня, да дня нараджэння Бяляцкага (яму спаўняецца 62 гады), фундацыя правядзе ў Познані вечар салідарнасці.

Выстава на плошчы Міцкевіча будзе працаваць да 7 кастрычніка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: