У Цэнтры беларускай салідарнасці адкрылася вітрына і кропка самавывазу беларускіх кніг і сімволікі

У «Беларускай кнігарні», што размясцілася ў ЦБС, прадстаўленыя разнастайныя кнігі на беларускай мове. Акрамя таго, існуе магчымасць дастаўкі кніг поштай па Польшчы і за мяжу. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца ў Telegram кнігарні па нумары +48793544652.

Час працы кнігарні:

  • Панядзелак і чацвер 13:00-19:00
  • Серада 16:00-19:00
  • Субота 12:00-17:00
  • Аўторак, пятніца і нядзеля – выходны дзень.

У краме беларускай сімволікі ад Vyraj.pl у ЦБС прадаюць беларускія сцягі, адзенне, сувеніры, аксесуары, паліграфічную прадукцыю, забаўкі, цацкі, скураныя вырабы і іншыя рэчы з нацыянальным каларытам.

Запрашаюць наведаць старонку vyraj.pl ці далучыцца да крамы ў Instagram @vyraj.pl. Ёсць магчымасць дастаўкі па ўсім свеце. Самастойна забраць замовы можна ў ЦБС у адпаведнасці з графікам:

  • Панядзелак, серада і чацвер 17.00-19.00
  • Субота 12.00-17.00
  • Аўторак, пятніца, нядзеля — выходны дзень.

Адрас: Oleandrów 6/2, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!