У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

Культура
Фота ілюстратыўнае: facebook/shumaby

26 студзеня ў Варшаве, Кракаве, Познані і Гданьску пройдзе фестываль Belarus Outside Sound System, які аб’яднае ўдзельнікаў вакол каштоўнасцей свабоды і салідарнасці праз музыку і мастацтва. Хэдлайнерамі фэсту ў розных гарадах стануць беларускія праекты SOYUZ і Yegor Zabelov, SHUMA і Anastasia Rydlevskaya, WTBSK і Mustelide, Разбітае Сэрца Пацана і Pukst, а да яго арганізацыі далучацца шматлікія лакальныя супольнасці з арт-маркетамі, выставамі і майстар-класамі.

Гэта ўжо восьмая акцыя культурнага руху Belarus Outside Sound System (BOSS). Ініцыятыва падтрымлівае беларускіх творцаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі праз мяккую сілу мастацтва і творчасці.

У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

«На мінулыя фестывалі ў Варшаве і Вільні можна было трапіць за ахвяраванне на карысць беларускіх палітычных зняволеных, – распавядаюць лідары руху BOSS Аляксандар Багданаў і Сара Токіна. – Гэтым разам мы дапамагаем тым, хто абіраў свабоду і апынуўся ў эміграцыі, бяспечна сабрацца разам, падтрымаць і натхніць адно аднаго і адчуць сябе часткай адзінага сінхроннага дзвіжу, нават у розных гарадах. Таму ўваход будзе вольны на ўсіх пляцоўках. Усе гэтыя гады мы назіраем, як тысячы беларусаў за межамі Радзімы працягваюць яднацца вакол сваёй музыкі і культуры агулам, бо гэта менавіта тое, чым мы ўсе сапраўды захапляемся і ганарымся».

Такім чынам кожная падзея, па словах арганізатараў, становіцца яшчэ і своеасаблівым шоу-кейсам актуальнай беларускай музыкі і мастацтва. Для шматлікіх творцаў у выгнанні гэта шанец павялічыць сваю аўдыторыю, сустрэцца з новымі слухачамі і гледачамі, наведаць гарады, дзе яны яшчэ не выступалі, і заставацца ў беларускім культурным асяроддзі.

Праграма падзей:

У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

Варшава – Hydrozagadka + Chmury

18:00 – 00:00

Разбітае Сэрца Пацана, Pukst/Agayan, Гітара і Барабаны, Lös, KAŠMAR, el.zi.al

DJ’s: Scarlett, Papa Bo Selektah, kipah

У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

Кракаў – Ultra bar + Stakkato

16:00 – 23:00

WTBSK, Mustelide, Ana Zhdanova, Pocket Rave

DJ’s: Lil Yury, Aslamin, Helga

market // workshops

У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

Познань – W_SERCU

18:00 – 01:15

SHUMA, Anastasia Rydlevskaya, Mandzik, domsun

DJ’s: domsun, kornej

workshops / stencil print / exhibition

У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System

Гданьск – Czudner Spot

18:00 – 23:00

SOYUZ, Yegor Zabelov

DJ’s: Startsev, NSNVA

Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: