Сёння, 29 студзеня, адбудзецца першы з серыі канцэртаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва.
Канцэрты пройдуць у Варшаве і іншых польскіх гарадах.
Праграма складаецца з твораў сучасных беларускіх кампазітараў, а таксама класікаў сусветнай музыкі.
Будзе арганізаваны дабрачынны збор на гуманітарныя мэты.
Выканаўцы:
• Вікторыя Савіч (меца сапрана)
• Сяргей Галавач (барытон)
• Віталь Дарашук (сапрана-саксафон)
• Вольга Падгайская (арган)
• Вікторыя Куцько (арган)
• Concordia Choir — мастацкі кіраўнік і дырыжор Галіна Казіміроўская
Будуць выкананы творы кампазiтараў: Д. Бедара, І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, А. Літвіноўскага, В. Падгайскай, А. Гжэйлы, К. Яськова.
Адбудзецца прэм’ера новага твора Вольгі Падгайскай на словы Андрэя Хадановіча.
Пачатак у 15.00.
Адрас: Царква Святога Аляксандра, Плошча Трох Крыжоў 10/14, Варшава.
Уваход вольны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram