У Царкве Святога Аляксандра ў Варшаве адбудзецца канцэрт беларускіх музыкаў

Культура

Сёння, 29 студзеня, адбудзецца першы з серыі канцэртаў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага музычнага мастацтва.

Канцэрты пройдуць у Варшаве і іншых польскіх гарадах.

Праграма складаецца з твораў сучасных беларускіх кампазітараў, а таксама класікаў сусветнай музыкі.

Будзе арганізаваны дабрачынны збор на гуманітарныя мэты.

Выканаўцы:

Вікторыя Савіч (меца сапрана)

Сяргей Галавач (барытон)

Віталь Дарашук (сапрана-саксафон)

Вольга Падгайская (арган)

Вікторыя Куцько (арган)

• Concordia Choir — мастацкі кіраўнік і дырыжор Галіна Казіміроўская

Будуць выкананы творы кампазiтараў: Д. Бедара, І.С. Баха, Г.Ф. Гендэля, А. Літвіноўскага, В. Падгайскай, А. Гжэйлы, К. Яськова.

Адбудзецца прэм’ера новага твора Вольгі Падгайскай на словы Андрэя Хадановіча.

Пачатак у 15.00.

Адрас: Царква Святога Аляксандра, Плошча Трох Крыжоў 10/14, Варшава.

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: