Тэлеграм-канал «Мозырь» апублікаваў здымкі павятовай бальніцы ў Мазыры пасля пажару.
Помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя загарэўся ўчора ўвечары.
Пры прыбыцці на месца пажарныя выявілі, што дах будынка ахоплены полымем. Пажар удалося ліквідаваць толькі ў 21:39. Агнём цалкам знішчана 200 квадратных метраў даху і частка міжпавярховага перакрыцця.
Меркаванай версіяй прычыны ўзгарання назвалі падпал. Плошча пашкоджання не вельмі значная, аднак частка будынка засталася безабароннай для ападкаў і будзе разбурацца далей.
Уласнік помніка архітэктуры неаднаразова атрымліваў патрабаванні ад мясцовых улад пра неабходнасць прыняцця мер па яго захаванні.
«Штосьці мне здаецца, што да ручкі помнік давялі задоўга да яго, калі ён быў у камунальнай уласнасці, але ніхто не паварушыў пальцам, каб неяк абараніць яго ад разрабавання і вандалізму», — падсумоўвае чарговы прыклад неналежнай аховы гістарычных помнікаў аўтар тэлеграм-каналу «Спадчына».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram