У Бучы адкрылася выстава, прысвечаная беларускім добраахвотнікам
Reform.news · 24 августа 2023, 12:50
https://reform.news/u-buchy-adkrylasja-vystava-prysvechanaja-belaruskim-dobraahvotnikam/Выстава ва ўкраінскай Бучы прысвечана беларускім ваярам, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з расейскімі захопнікамі, і тым, хто працягвае несці службу ў складзе ВСУ, — паведамляе гарадская рада. Яе назва «З Україною в серці».
Арганізатарам мерапрыемства стаў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь».
На выставе апісаны гісторыі беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, а таксама прадстаўлены відэаматэрыялы, дзе яны распавялі пра тое, чаму яны прыехалі ва Украіну і ўступілі ў ЗСУ.
За ўдзел у барацьбе за свабоду Украіны падзякавалі намеснік Бучанского гарадскога кіраўніка Сергій Шапіцько і дэпутат Бучанского гарадскога савета Васіль Олексюк.
Алена Гергель падарыла Музею акупацыі Бучы ўласнаручна зробленую ляльку-матанку, якую стварыла як сімвал барацьбы. Яе муж загінуў пад Лісічанскам у 2022 годзе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
