У Брэсце дэмантавалі сумнеўны помнік, прысвечаны ўзняццю савецкага сцяга над Рэйхстагам
Reform.news · 19 июля 2026, 15:59
https://reform.news/u-brjesce-djemantavali-sumne-ny-pomnik-prysvechany-znjaccju-saveckaga-scjaga-nad-rjejhstagam/Помнік «Сцяг над Рэйхстагам», які паставілі ў цэнтры Брэста месяц таму, прыбралі, піша «Берасцейская вясна».
Арт-аб’ект з чырвонаармейцамі і савецкім сцягам выклікаў шматлікія пытанні сярод гараджан як з-за ўзроўню выканання, так і ў гістарычнай дакладнасці. А цяпер, як бачна з сацсетак, пластыкавае «ўзняцце савецкага сцяга над Рэйхстагам» знікла.
Нагадаем, што 17 чэрвеня 2026 года аб’ект з’явіўся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, тады ж лакальныя медыі пісалі, што арт-аб’ект у горадзе «назаўсёды».
А ўжо 16 ліпеня з’явіліся першыя паведамленні, што спрэчны аб’ект прыбралі, 18 ліпеня на тым жа месцы ўжо стаіць іншы аб’ект — з гербам горада, васількамі і контурам Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
