У брэнда СROPP з’явілася калекцыя адзення, створаная з удзелам мінскага мастака Дзмітрыя Кашталяна

Еўрапейскі брэнд СROPP, які з’яўляецца адным з брэндаў польскага вытворцы адзення — кампаніі LPP, — прадставіў на рынку новую арт-калекцыю. Яе сустваральнік — мінскі мастак і дызайнер Дзмітрый Кашталян. Зараз серыя даступная ў больш чым 20 краінах свету.

Дзмітрый меў магчымасць стварыць для брэнда серыю з 16 ілюстрацыямі і 2 патэрнамі на прыродную тэму. Раслінныя і анімалістычныя матывы і прынты, у аснове якіх — малюнкі беларускага творцы, былі інтэграваны як у мужчынскую, так і жаночую летнія калекцыі.

З арт-калекцыі, створанай у супрацы Cropp x DIMA. Фота: сайт мастака.
З арт-калекцыі, створанай у супрацы Cropp x DIMA. Фота: сайт мастака.
З арт-калекцыі, створанай у супрацы Cropp x DIMA. Фота: сайт мастака.
З арт-калекцыі, створанай у супрацы Cropp x DIMA. Фота: сайт мастака.

СROPP пазіцыянуе сабе як брэнд гарадскога адзення — «вулічная мода для ўсіх, хто не баіцца быць сабой». Як прызнаўся Дзмітрый Кашталян, ён насіў гэты брэнд з юнацтва, і адна з першых яго худзі была менавіта з крамы СROPP. Мастак канстатаваў, што супрацоўніцтва з польскай кампаніяй дазволіла яму паспрабаваць сябе ў новым кірунку.

Дзмітрый Кашталян — ілюстратар, жывапісец, стрыт-мастак. Яго стыль спалучае ў сабе дэталёвую графіку, пуантылізм і штрыплінг. Валодаючы больш чым 20-гадовым вопытам малявання, ён пачаў свой шлях з класічных графіці, якія ператварыліся ў мастацкае самавыяўленне, заснаванае на адказнасці і глыбокай веры ў значнасць і рэфлексіўнасць творчай працы. У даробку творцы — супрацоўніцтва з такімі брэндамі як Lavazza, Harper’s Magazine, AFAR Media, Entertainment Weekly. Удзельнікі шматлікіх выстаў па ўсёй Еўропе. Сольная выстава Дзмітрыя Кашталяна «Рэха беспарадкаў» адбылася ў галерэі HotAsFoc у Барселоне, Іспанія ў 2023 годзе. Зараз беларускі творца жыве ў Варшаве.

Знайсці прадукцыю, створаную ў супрацоўніцтве, можна як на сайце мастака, так і сайце СROPP.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Объявлен сбор на поддержку экс-калиновца Василия Веремейчика

23.11.2024