У Брэсцкім тэатры лялек расійскі рэжысёр паставіў спектакль пра Еўфрасінню Полацкую

«Евфросиния Полацкая. Святыя літары» — у Брэсцкім тэатры лялек адбылася прэм’ера спектакля пра жыццё беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Рэжысёрам пастаноўкі, якая была створана на грант Аляксандра Лукашэнкі, выступіў расіянін Дзяніс Казачук.

Дзяніс Казачук з’яўляецца новым галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра лялек з 2022 года. Гэта ўжо не першая яго пастаноўка на сцэне тэатра, яшчэ былі «Жыццё» па апавяданні Андрэя Платонава, «Дзень памяці», «Бармалей» і «Шчаўкунок».

Фота:фейсбук Брэсцкага тэатра лялек.

“Евфросиния Полоцкая. Святыя лiтары” — спектакль о вере, служении и чуде духовного подвига», — адзначаецца ў анатацыі да новага праекта.

«Это спектакль о вере в свое предназначение, духовном подвиге. Во времена Евфросинии Полоцкой грамоте обучались по Священному Писанию. Так как она была безусловно одаренной и талантливой, я представил, как она может вдохновенно взаимодействовать с этими текстами. В постановке буквы священных текстов оживают, ведут ее по жизненному пути. И они множатся. А когда Евфросиния возносится, эти буквы остаются в миру, как дар», — патлумачыў ідэю пастаноўкі «Віртуальнаму Брэсту» Дзяніс Казарчук.

Фота: фейсбук Брэсцкага тэатра лялек.

Як паведамляе брэсцкае выданне, на прэм’еры ў БТК назіраўся аншлаг. Школы, ліцэі Брэста загадзя набылі білеты на пастаноўку для сваіх навучэнцаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.