З 20 жніўня па 20 кастрычніка ў сталіцы Бразіліі праходзіць фестываль Urban Nature.
Дзесяць гадоў таму — у 2014 годзе — распачаўся знакаміты мінскі урбан-фестываль Vulica Brasil. Ён праводзіўся пяць разоў — да 2019 года і пакінуў пасля сябе каля 50 муралаў, інсталяцый і скульптур. Цяпер праект Vulica Brasil прадстаўляе Urban Nature — фестываль у сталіцы Бразіліі, які прэзентуе ўрбаністычнае мастацтва ў пошуках балансу паміж людзьмі і гарадскім асяроддзем.
Сузаснавальніца Vulica Brasil Міла Котка цяпер стала куратаркай Urban Nature разам з бразільскай мастачкай Ніна Каімбры. У фестывалі ўдзельнічаюць і беларускія мастакі. Напрыклад, творчы дуэт ECHO (Васіль Цімашоў і Паліна Пірагова) прадставіў у дзень адкрыцця ўражальную скульптуру, што абвівае фасад будынка культурнага цэнтра Banco do Brasil, у якім праходзіць імпрэза.
У фестывалі таксама прымаюць удзел беларускія аўтары Bazinato і Міла Котка.
Праграма ўключае ў сябе выставы, інтэрактыўныя мастацкія інтэрвенцыі, перформансы, майстар-класы і семінары па біяскульптуры, калажу, біяарт-медытацыі і мясцовым тэхнікам бодзі-арта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram