Reform.news

У Браславе адзначылі 960-годдзе горада на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

Reform.news · 26 мая 2025, 20:38

https://reform.news/u-braslave-adznachyli-960-goddze-gorada-na-festyvali-sjarjednjavechnaj-kultury-mech-brachyslava/

960-гадовы юбілей горада Браслава сустрэлі на фестывалі сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава».

Скрын відэа: t.me/radiokultura

Свята пачалося з шэсця ваяроў, здабычы «жывога агню», адбыліся выступы народнага гурта архаічных спеваў і клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Па традыцыі фестываль уключае ў сябе рыцарскія баі, майстар-класы па рамёствах, спектаклі ў стылі этна, кірмаш.

Скрын відэа: t.me/radiokultura

Фестываль «Меч Брачыслава» першапачаткова быў задуманы як мерапрыемства для даволі вузкага кола ўдзельнікаў і праходзіў летам на тэрыторыі музея традыцыйнай культуры. Дзякуючы намаганням мясцовых энтузіястаў былі наладжаны кантакты з клубамі гістарычнай рэканструкцыі.

Скрын відэа: t.me/radiokultura

У 2010-м  Браслаў святкаваў 945-годдзе, а Беларусь — чатырохсотую гадавіну Грунвальда. Тады з нагоды юбілею традыцыйнае свята рамёстваў перанеслі з музейнага падворка на Замкавую гару, месца заснавання Браслава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий