У нядзелю, 13 жніўня, рэжысёр Максім Швед ладзіць для беларусаў Бостана кінавечар з дэманстрацыяй сваіх стужак.
Максім Швед цяпер жыве ў Варшаве, у пачатку ліпеня 2023 года па запрашэнні Jacob Burns Fіlm Center ён прыехаў у ЗША.
Сустрэчы з кінарэжысёрам і паказы яго фільмаў адбыліся ўжо ў некалькіх амерыканскіх гарадах.
У Бостане будзе паказаны «Чыстае мастацтва» — пра мастака Захара Кудзіна, «Цэнтр Еўропы» — пра беларускую глыбінку.
І зусім новая стужка — «Фотограф з плошчы Перамен», якая восенню 2023 года выйдзе на тэлеканале «Белсат».
Гэтае кіно рэжысёр-дакументаліст зняў пра мінскі пратэсны двор «Плошчу Перемен» і фатографа Яўгена Атцецкага, які там жыў і дакументаваў тагачасныя падзеі, а пасля выдаў фотакнігу «Плошча Перамен». Пасля пачатку рэпрэсій ён пераехаў ва Украіну. Рэжысёр Максім Швед патрапіў на прэзентацыю яго кнігі і паспрабаваў узнавіць гісторыю гэтага фрагменту пратэстаў.
Некалькі сюжэтаў кіно было знята ў Львове, дзе цяпер жыве фатограф Яўген Атцецкі, таму тэма вайны таксама прысутнічае ў гэтым творы.
Квіткі можна набыць тут.
Дата: 13 жніўня
Час: 13.00 (час мясцовы)
Месца: The Metlo, 399 Congress Street, Boston, MA.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram