У Берліне пройдзе сустрэча «Рух за свабоду ў Беларусі: пошукі шляхоў» з удзелам актывістаў, музыкаў, пісьменнікаў і журналістаў

Імпрэза пад назвай «Рух за свабоду ў Беларусі 2020–2025 – пошук шляхоў» адбудзецца ў Берліне. Гэта мерапрыемства Федэральнага агенцтва па грамадзянскай адукацыі, медыяплатформы dekóder, Нямецкага таварыства ўсходнееўрапейскіх даследаванняў e. V., Евангельскай царквы ў Германіі і медыякампаніі TAZ.

Мэта імпрэзы – пачуць галасы палітычных актывістаў, музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў, якія цяпер вымушаныя жыць у эміграцыі.

У вечарыне прымуць удзел: філосаф Уладзімір Мацкевіч, палітычная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, літаратары Марка Марцін, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, музыкі Лявон Вольскі і Вераніка Круглова, журналістка Вольга Лойка і Марыя Рудзь з RAZAM e.V.

Мадэратары — журналісты Аліса Бота і Інга Петц.

Уваход бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.

Мова: нямецкая.

Дата: 28.11.2025

Пачатак у 19:00.

Адрас: taz Kantine, Friedrichstraße 21, 10969, Берлін

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!