Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай літаратуры». Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
У журы прэміі 2023 года ўвайшлі: філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка, перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая, паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель, літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец. Cябры журы прэміі 2024 года пажадалі застацца непублічнымі.
Пераклад прозы
Пераклад паэзіі
Пераклад дзіцячай кнігі
Пераклад прозы
Пераклад паэзіі
Пераклад дзіцячай кнігі
Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram