У Берліне пройдзе Fem*PhotoWeekend, у якім прымуць удзел беларускія даследчыцы

Беларуская сацыялагіня Алена Агарэлышава, украінская мастачка Віра Ганжа, фатографка і даследніца Вольга Бубіч, фатографка Антаніна Палухіна стануць удзельніцамі Fem*PhotoWeekend, які пройдзе ў Берліне з 30 лістапада па 2 снежня. Падзея, якая мае тэматычны фокус «Вобразы памяці. Асабістыя фотаархівы як культурны супраціў», адбудзецца на пляцоўцы Fem*HUB і прапануе наведвальнікам і наведвальніцам пераасэнсаваць прасторы асабістых фотаархіваў, убачыўшы у іх інструмент захавання сваёй ідэнтычнасці ў часы вымушанай эміграцыі і знішчэння.

«На фотаздымках мы захоўваем успаміны – часта сфармаваныя пад уплывам пераломаў і стратаў – пра людзей, месцы і моманты. Фотаархівы, нягледзячы на тое, што створаны асобнымі людзьмі, выходзяць, аднак, за межы простай памяці: акрамя іншага, яны часта становяцца інструментамі культурнага супраціву, — уводзяць у тэму міні-фэсту арганізатары.

Праз збор, захаванне і пераасэнсаванне фотаздымкаў, архівы ствараюць прасторы, у якіх распавядаюцца асабістыя гісторыі і ставяцца пад сумнеў гістарычныя наратывы. Яны звязваюць індывідуальныя лёсы з калектыўным досведам і ўздымаюць пытанне аб тым, як можна выкарыстоўваць візуальныя сведчанні для захавання культурнай ідэнтычнасці, нягледзячы на вымушаную міграцыю, выгнанне або знішчэнне».

Праграму падзеі складаюць дыскусі, лекцыі, варкшопы, арт-токі з беларускімі і ўкраінскімі мастачкамі і даследчыцамі.

Так, 30 лістапада, Фотаўікенд распачнецца з абмеркавання фотаархіва, сабранага беларускай сацыялагіняй Аленай Агарэлышавай з прапанаваных на eBay здымаках, зробленых нямецкімі салдатамі. На гэтых фатаграфіях паўстае Беларусь падчас сусветных войнаў. Дыскусія прадоўжыцца варкшопам па вырабе калажоў з рэпрадукцый фотаздымкаў Беларусі.

Увечары ў суботу ў Fem*HUB адбудзецца адкрыццё выставы ўкраінскай мастачкі Віры Ганжа «Паштоўкі не могуць быць дастаўлены». Імпрэза ўключае і артыст-ток з аўтаркай.

Пяцігадзінны фотаваркшоп украінскай фатографкі Антаніны Палухінай «Партрэт і ідэнтычнасць» пройдзе ў другі дзень мініфестывалю 1 снежня.

Увечары панядзелка завершыць уікенд лекцыя беларускай фатографкі і даследчыцы Вольгі Бубіч на тэму сямейных і калектыўных фотаархіваў. На сустрэчы будзе прэзентавана і калекцыя фотакніг фотакрытыка.

Уваход на ўсе мерапрыемства будзе вольны, але патрабуецца рэгістрацыя.

Fem*PhotoWeekend пройдзе на пляцоўцы Fem*HUB па адрасе Wartburgstr, 41, Berlin.

Дазнацца пра праграму болей можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!