У Берліне адбудзецца канферэнцыя і арт-фестываль «Праўды ў канфлікце — Галасы з Беларусі»

Культура
Фрагмент афішы да фестывалю.

«Праўды ў канфлікце — Галасы з Беларусі» — з такой назвай у Берліне ў Art Space in Exile (Hotel Continental) 24 і 25 траўня пройдуць канферэнцыя па беларускай журналістыцы ў выгнанні і арт-фестываль. Дыскусіі, воркшопы, выстава, спектакль, жывая музыка — у праграме форуму прымуць удзел: Генадзь Коршунаў, Вольга Лойка, Вольга Бубіч, Ксенія Галубовіч, Марыя Савушкіна, Інга Петц, Надзея Саяпіна, Яўгенія Доўгая, Васіліса Паляніна, Света Бень ды іншыя беларускія і нямецкія журналісты, культурныя дзеячы.

«З дапамогай гэтай падзеі мы хочам даць голас журналістам і мастакам з Беларусі ў выгнанні, каб зрабіць іх бачнымі, павысіць дасведчанасць аб сітуацыі ў Беларусі, спрыяць абмену і перадачы ведаў, звязаць беларускіх журналістаў у выгнанні з зацікаўленымі бакамі СМІ, актывістамі, навукоўцамі і міжнароднай аўдыторыяй, і даследаваць межы журналістыкі праз літаратурныя і мастацкія праекты», — адзначаюць арганізатары падзеі.

Ключавым мерапрыемствам у праграме 24 траўня стане панельная дыскусія «Да чаго мы імкнемся? Актывізм, журналістыка і барацьба за праўду» з удзелам беларускіх і нямецкіх журналістаў, сацыёлагаў, актывістаў: Генадзя Коршунава (старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра новых ідэй), Ксеніі Галубовіч (фатографкі, журналісткі і кінарэжысёркі з Беларусі), Аляксандра Штрыкуля (аперацыйнага дырэктар zerkalo.io), доктаркі Кацярыны Арцёменка (журналісткі і прафесаркі журналістыкі HMKW Köln), Інга Петца (нямецкага журналіста, у цэнтры ўвагі якога палітычная і грамадская сітуацыя ў Беларусі), Каці Румянцавай aka KaciaBerlin (нямецка-беларускай дзяячкі). Івэнт працягнецца воркшопамі і сустрэчамі.

25 траўня — час для знаёмства з беларускай культурай.

Праграма арт-фестываля, якія адбудзецца ў гэты дзень, будзе складацца: з групавой выставы Untold Stories from Belarus; спектакля з жывой музыкай Images Not Taken, заснаванага на падборцы гісторый беларускіх вулічных фатографаў, якія працавалі падчас пратэстаў 2020 года; ды таксама Ціхай дыскатэкі.

У прыватнасці, за музычнае суправаджэння ў спектаклі Images Not Taken будуць адказваць Света Бень і Сяргей Навіцкі.

Дазнацца больш пра івэнты двух дзён можна тут.

Месца правядзення падзеі «Праўды ў канфлікце — Галасы з Беларусі» — Hotel Continental — Art Space in Exile (Elsenstraße 87, 12435, Berlin).

Мерапрыемства падтрымліваецца Гётэ-Інстытутам у выгнанні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: