У Беластоку пройдзе спектакль «Сумны суп» па апавяданнях Вольгі Гапеевай
Reform.news · 5 июня 2024, 14:59
https://reform.news/u-belastoku-projdze-spektakl-sumny-sup-pa-apavjadannjah-volgi-gapeevaj/Спектакль, увасоблены тэатрам «Прыехалі»,быў задуманы яшчэ ў 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне.
«Пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач», — тлумачыць актор Аляксандр Енджаеўскі.
Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя.
Спектакль для сямейнага прагляду. Уваход вольны.
У Беластоку адбудзецца два паказы:
- 06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska, 79a) Уваход вольны
- 28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego, 1)
Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
