Гістарычнае таварыства імя Дануты Седзікуўны «Інкі» і тэатр імя Стэфана Ярача з Лодзі запрашаюць на спектакль «Размовы з катам» Казіміра Мачарскага ў апрацоўцы Зыгмунта Хюбнера. Рэжысёр Міхал Храсінскі.
«Размовы з катам» Казімежа Мачарскага — гэта падарожжа ў глыбіні атручанага ідэалогіяй розуму. Ахвяра і кат дзевяць месяцаў разам праводзяць разам у цеснай турэмнай камеры, асуджаныя адзін на аднаго рашэннем сталінскіх уладаў. Галоўныя героі спектакля — гераічны жаўнер Арміі Краёвай, камандзір падпольнай інфармацыйнай службы Казімір Мачарскі і нямецкі нацысцкі злачынец, ліквідатар Варшаўскага гета Юрген Строоп.
«Размовы з катам» паказваюць, што з чалавекам можа зрабіць палітычны фанатызм.
У спектаклі ўдзельнічаюць Лукаш Левандоўскі ў ролі Казіміра Мачарскага, Славамір Гжымкоўскі ў ролі Юргена Строопа і Радаслаў Асіпюк у ролі Густава Шэльке.
Спектакль прысвечаны Анджэю Пачобуту і ўсім палітвязням Беларусі.
Паказ адбудзецца 9 кастрычніка а 18-й гадзіне ў кінатэатры «Тон» ў Беластоку. Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram