У суботу, 12 жніўня, праект «Tradycyja» запрашае на прэзентацыю спеўніка «Бяседныя песні» ў Беластоку.
Выданне знаёміць слухачоў з традыцыяй беларускіх застольных песень, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі з 1960-х гадоў да нашага часу.
Удзел бяруць этнамузыкі Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава.
Адмысловыя госці — падляшскі гурт «Жэмэрва» і аўтэнтычны гурт з беларускага палесся «Каляжанкі».
Пасля Беластока прэзентацыі з супольнымі спевамі і танцамі адбудуцца 13 жніўня — у Варшаве ў 17.00 (Scena Chmelna, Nowy Świat, 27a) і 18 жніўня — у 18.00 у Познані (ul. Sienkiewicza, 8).
Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні – частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі на застолле збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.
Паслухаць альбом можна тут.
Месца: Беласток, кавярня COFIX (ul. Sienkewicza, 4).
Час: 19:00.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: