Тыдзень беларускай культуры сёння стартуе ў Вільні

Культура

З Дня шляхты ў віленскім Цэнтры беларускай культуры і супольнасці пачынаецца сёння Тыдзень беларускай культуры. Цягам тыдня ў цэнтры будуць ладзіцца розныя івэнты, прысвечаныя пэўнаму аспекту нашай культуры.

Так, сёння, 4 верасня, у Дзень шляхты будзе праведзеная майстэрня замкаў (рэгістрацыя тут), падчас якой дзеці з бацькамі змогуць сабраць з паперы мадэлі сапраўдных беларускіх замкаў; адбудзецца прэзентацыя з дэгустацыяй “Беларуская культура кавы”, шляхетная і інтэлігентная.

5 верасня, аўторак: Дзень славутых беларусаў (сумесна з Ulegend – квэст па Вільні, падчас якога трэба шукаць мясціны, звязаныя са славутымі беларусамі).

6 верасня, серада: Дзень выяўленчага мастацтва: майстар-клас “Відзікі” (рэгістрацыя тут), акварэльны майстар-клас “Зорка Венера” (рэгістрацыя тут).

Тыдзень беларускай культуры сёння стартуе ў Вільні

7 верасня, чацвер: Дзень літаратуры і паэзіі (паэтычная сустрэча з Настай Кудасавай і Віталём Рыжковым; пасля сустрэчы для кожнага і кожнай будзе адкрыты вольны мікрафон – можна прачытаць свае вершы, фрагменты празаічных твораў ці паразважаць наконт таго, што турбуе).

8 верасня, пятніца: Дзень музыкі (беларускае караоке).

9 верасня, субота: Кірмаш (На падворку Цэнтра будзе праведзены кніжны кірмаш і кірмаш вырабаў народнай творчасці, удзел прымуць не толькі беларусы, але і майстры самых розных нацыянальнасцей, будуць арганізаваныя гульні для дзяцей, аквагрым і іншыя цікавосткі, вулічная ежа, а таксама пройдуць выступы Аляксандра Памідорава і іншых спевакоў).

10 верасня, нядзеля: Багач (традыцыйнае святкаванне беларускага “Багача”, плануецца правядзенне адпаведнага абрада, супольны абед са стравамі нацыянальнай кухні, беларускія народныя танцы, гульні для дзяцей, падвядзенне вынікаў вясёла-сур’ёзнай латарэі “Багач”).

Цягам усяго тыдня будуць працаваць сялянская фотазона, імерсіўная выстава «Лес беларускай міфалогіі і фальклору», замкавая і літаратурныя прасторы, адукацыйныя цікавосткі для дзяцей і дарослых, анлайн і афлайн-актыўнасці і гэтак далей, далей, далей.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: