Творы беларускіх мастакоў былі вывезены расійскімі вайскоўцамі з Херсонскага мастацкага музея сярод тысяч іншых артэфактаў

Культура
Выкрадзены з Херсонскага мастацкага музея «Пейзаж» Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Фота: war-sanctions.gur.gov.ua

На ўкраінскім партале War&Sanctions Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны выклалі інфармацыю пра больш за тысячу культурных каштоўнасцяў, выкрадзеных акупацыйнымі войскамі пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў расійскіх музеяў з Херсонскага мастацкага музея. Выкраданне адбылося пры адступленьні з Херсона ўвосень 2022 года.

У абнародаваным Галоўным упраўленнем выведкі Міністэрства абароны Украіны пераліку выкрадзеных карцін ёсць творы шасці аўтараў, якія паходзяць з Беларусі, заўважыла «Радыё Свабода».

Гэта  «Пейзаж» Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, тры працы Георгія Паплаўскага з цыклу «Высокае неба», творы беларускага мастака-графіка Сямёна Геруса.

Сярод выкрадзеных ёсць таксама карціны мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, але жылі ў іншых краінах: Уладзіміра Пуцейкі, які нарадзіўся ў 1926 годзе ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, але ўсё сваё жыццё прысьвяціў Украіне, Льва Бакста і Барыса Заборава, які памёр у 2021 годзе ў Парыжы. У херсонскай калекцыі былі два графічныя творы з серыі  «Чалавек і космас» (1976 год).

Нагадаем, што з фонду Херсонскага мастацкага музея імя Аляксея Шаўкуненкі, а таксама іншых культурных устаноў Херсоншчыны вывезена амаль 15 тысяч экспанатаў, паведамляў Цэнтр нацыянальнага супраціву. Выкрадзеныя з Херсонскага мастацкага музея экспанаты перавезлі ў часова акупаваны Сімферопаль на фурах без нумароў. Карціны нават не пакавалі належным чынам для перавозкі. Падчас раскрадання калекцыі вакол музея стаялі блокпасты.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости