Лінагравюра пад назвай «Друкарская 21» з серыі «Сведкі часу» едзе ў Нацыянальны тайваньскі музей выяўленчага мастацтва, дзе будзе прадстаўлена на міжнароднай Тайваньскай біенале друку, — паведаміла мастачка Марыя Кошалева ў сацсетках.
Пераможцу біенале вызначыць журы.
Марыя Кошалева нарадзілася ў Мінску, закончыла Акадэмію выяўленчага мастацтва ў Гданьску. У 2021-м атрымала першае месца ў праекце «Графіка года», які праходзіў у мінскім Палацы мастацтва, у намінацыі «Друкаваная графіка». Мастачка працуе ў тэхніцы каляровай лінагравюры і ў серыі вокнаў збірае блізкія яе сэрцу месцы – нібы калекцыянер. Акно з’яўляецца для мастачкі сведкам часу і падзей. Менавіта таму яна пазначае акно на вуліцы Сурганава каардынатамі старой лакацыі – Друкарская, 8.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram