Тутэйшы Тэатр рыхтуе ў Варшаве спектакль «Лэдзі & МакБэт»

Культура
Андрэй Саўчанка. Фрагмент фота Максіма Шуміліна.

2 ліпеня на варшаўскай пляцоўцы Witryna Domu Wschodniego пройдзе спектакль Тутэйшага Тэатра «Лэдзі & МакБэт», падрыхтаваны рэжысёрам Андрэем Саўчанкам і псіхолагам Вікай Пякарскай.

У аснове спектакля «Лэдзі & МакБэт» — тры дыялогі: шэкспіраўскіх персанажаў — Лэдзі Макбет і Макбета, экспертаў — псіхолага і рэжысёра, а таксама — Вікі і Андрэя.

«МакБэт — матэрыял, які не дае мне спакою некалькі гадоў запар, задае загадкі, прапануе выклікі, актывізуе пошукі, не адпускае, — тлумачыць у анатацыі да спектакля рэжысёр Андрэй Саўчанка. — Быць аднаму ў ім апынулася занадта адзінока, і я пачаў шукаць людзей. Выклік прыняла Віка Пякарская — псіхолаг, якая цікавіцца акторскай прасторай. Першую спробу выйсьці на гледача з гэтым матэрыялам мы ажыццявілі ў 2021 годзе ў Менску ў Тэатры На Балконе ў праекце «Інтэрв’ю. Дафамін. Пякарская».

Зараз тэатр пакажа новую версію спектакля, у якім глядач, магчыма, стане ўдзельнікам тэатральнага даследавання.

«На гэтай даўгой дарозе, — працягвае Андрэй Саўчанка, — я адчуваю сябе даследчыкам, які распачаў спектральны аналіз і ніяк не можа альбо не хоча яго завяршыць. Я заўважыў, што падчас нашых з Вікай сустрэч, заняткаў, рэпетыцый, размоў і падрыхтоўкі да іх, я знаходжу сябе ў трох пазіцыях. Вось я — рэжысёр і педагог, які глядзіць на п’есу Шэкспіра як на матэрыял, якому сёння трэба надаць форму, адпаведную часу, месцу і людзям, якія будуць гэта глядзець.

Я фармірую задачы, прыдумляю практыкаванні, шукаю вырашэнні, разбіраю тэкст, вырашаю сцэны, будую кампазіцыю. Я гляджу на Віку як творчую асобу, з запытамі, жаданнямі і амбіцыямі і спрабую злучыць Віку і Лэдзі МакБэт, чалавека і персанажа. А вось ужо мае амбіцыі штурхаюць мяне самога перайсці, пераўвасобіцца, ператварыцца ў МакБэта і адчуць напоўніцу іншае жыццё з яго вырашэннямі, сумневамі, пакутамі, учынкамі, мроямі.

Выйсці ў сустрэчу з каханай, вернай, адданай, якая патрабуе ад мяне таго, на што я сам не магу вырашыцца, і што, у рэшце рэшт, можа мяне цалкам разбурыць. І час ад часу я знаходжу сябе чалавекам, які суперажывае, успрымае, хоча і страшэнна баіцца прад’явіць тое, што адшуквае ў сабе. Прад’явіць іншаму чалавеку — жанчыне, сяброўцы, каляжанцы. Баіцца парушыць межы, сувязь, тое каштоўнае, што ўзнікла паміж намі за гэты час, што стала дарагім. І разам з тым, разумеючы, што без прад’яўлення мы спыняем працэс абмену і ўзбагачэння, адкрыцця адно аднаго».

Дата: 2 ліпеня

Час: 18.00

Месца: Witryna Domu Wschodniego. Варшава, pl. Konstytucji, 6 — правае крыло.

Рэгістрацыя тут.

Уваход вольны free donation.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: