«Тутэйшае застаецца, калі знішчана вялікая палітычная гісторыя»: каму і ў гонар чаго ставяць сёння помнікі ў Беларусі?

Культура
Скульптура «Спадчына» на плошчы Адзінства ў Магілёве. Фота: facebook/Mogilev750

У Магілёве на плошчы Адзінства паставілі скульптуру «Спадчына». Гэта цудоўна выкананы твор, з мілай ледзь не кожнаму беларусу тэмай: вёска – як частка спадчыны. «Самыя цёплыя ўспаміны ў чалавека заўжды з дзяцінства. І гэта ўспаміны пра хатку, якой ужо, можа, і няма. А далоні і вочы — гэта рукі Бога, які глядзіць і беражэ нашу Беларусь», — тлумачыць задуму аўтар Андрэй Вараб’ёў.

Аднак скульптура выклікала абмеркаванне ў сацсетках: ці не зашмат дзяржава надзяляе ўвагі этнаграфічным тэмам і зусім не звяртае ўвагі на гістарычныя. Помнікі карове, буслу, хаце…

«Вясковая хата, бабка на лавачцы ў вёсцы і куры. Вось інтэрпрэтацыя «спадчыны» ў сённяшнай Беларусі. Чарговы вясковы аб’ект запіхнуты ў места (горад). Прынамсі «дзякуй», што без лапцяў, залатых буслоў і балалайкі абышлося ў той раз,з’явіўся эмацыйны допіс на тэлеграм-канале «Historyja». — На помнікавыя матывы места ў местах далей мала месца. Помнікі Вітаўту, Баторыю, паўстанцам 1863-1864 гадоў, бацькам незалежнасці Беларусі? Навошта, ды і ўвогуле расейскія гаспадары пакрыўдзяцца. Вось помнікі карове, бульбе, хлебу — калі ласка. Нават згушчонцы.

Можна было б не звяртаць увагі, калі б у Беларусі далей не прасоўвалі старыя расейскія наратывы, якія як не парадаксальна падхапіла часта г. зв. незалежных дзеячаў, паводле якіх беларуская культура — гэта амаль выключна народна-вясковая. Лапці, трактар, каса, саха, брыль, вышыванка, бульба і народныя спевы, хопіць, ніякай высокай культуры, такая толькі расейская... Помнік у класічнай «республиканской» стылістыцы кічу: каласы, бусел і залатое».

З аднаго боку, зразумела, чаму ў Беларусі не ставяць помнікі «бацькам незалежнасці», тым, якіх меў на ўвазе аўтар допісу. З іншага боку, нават тэндэнцыя на этнаграфізм – цяпер з’ява рэдкая, прынамсі ў манументальным мастацтве. А якасць твораў, якія з’яўляюцца (ці плануюцца) на вуліцах нашых гарадоў? Хіба яна не выклікае пытанняў?

Што сёння адбываецца ў Беларусі з манументальным мастацтвам? Задалі гэтае пытанне нашаму эксперту, які з прычын бяспекі пажадаў застацца ананімным.

— Манументальнае мастацтва імкліва маргіналізуецца ў сэнсе якасці. Таму што сучасная беларуская дзяржава выціскае таленавітых, грамадска актыўных і нацыянальна арыентаваных аўтараў, не дае ім працаваць. Немагчыма ні атрымаць вялікіх заказаў, ні ўдзельнічаць у выставах, ні патрапіць у калекцыі музеяў. Гэтага не рабілі нават савецкія ўлады, бо яны намагаліся мабілізаваць лепшых аўтараў на стварэнне помнікаў савецкага мастацтва, якія насамрэч былі вельмі якасныя. А ў гэтай улады няма рэсурсу, каб зрабіць нешта добра. Таму ў ход пайшлі маргіналы, то-бок тыя людзі, якія пакуль мастакі стваралі манументальныя творы, рабілі нейкіх садовых гномікаў (не маю на ўвазе скульптуру «Спадчына» у Магілёве). Цяпер яны выйшлі на вялікую грамадскую прастору.

У манументальным мастацтве для таго, каб перадаць нейкі вялікі палітычны месэдж, патрэбны вопыт, гэта не русалку на бензакалонцы ляпіць. Існуюць спецыяльныя веды, якімі валодаюць адмыслоўцы, але яны ці не хочуць, ці ім не даюць рабіць добрыя рэчы.

— Ёсць яшчэ адна заўважная тэндэнцыя, калі нацыянальнае выцясняецца на маргінэз. Як у фізічным плане – прыбіраецца з грамадскай прасторы, так і ідэйна-тэматычным – у сферу этнаграфізму.

— Гэта гісторыя пра звышідэю, якая пераважае над усім астатнім. Што павінна людзей аб’яднаць, калі камунізм ужо сышоў? Нацыянальнае, — то-бок тое, што магло б скласці канкурэнцыю гэтай вялікай ідэі, якая даўно не працуе, у нашай краіне выціскаецца.

Памяці бываюць розныя — індывідуальная, калектыўная, палітычная. Апошняя жыве ў грамадскай прасторы. Помнікі, мемарыялы, нават рытуалы – гэта ўсё адносіцца да палітычнай памяці, якую кантралюе дзяржава. Дзяржава мае сродкі для кантролю, мае магчымасці і робіць гэта вельмі эфектыўна, асабліва зараз, калі паўсюдна распаўсюджваюцца наратывы, што «мы ідзём правільным шляхам», «у нас стабільнасць», «Расія наш сябра».

Ёсць яшчэ чацвёртая галіна памяці – культурная, яна не вельмі публічная, захоўваецца ў кнігах, публікацыях, навуковых ведах. І яна адрозная ад палітычнай памяці. З гэтай памяццю ў нас усё ў парадку, нават ёсць нейкія зрухі да лепшага: напрыклад, у эміграцыі людзі выдаюць кнігі.

— Менавіта таму ў манументальным мастацтве не візуалізуюцца нейкія сучасныя канцэпты?

— Так, таму што не сфармуляваная палітычная ідэя. Няма разумення, што трэба манументалізаваць, а рабіць гэта хочацца. Бо кожны помнік ператвараецца ў падзею, якая падтрымлівае гэтую дзяржаву.

Таму з’яўляюцца гэтыя манументы з нявызначанымі пасланнямі. Чарка шкварка і буслы – гэтая такая ніша, якая застаецца прывязанай да пэўнай аўдыторыі, і чаму не: гэта такая тутэйшая візуальшчына. Гэта тая самая тутэйшая гісторыя, якая застаецца, калі знішчана вялікая палітычная гісторыя. Мы спусціліся на ўзровень ніжэй і назапашваем энергію.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Міколка Паравоз

    Далоні – гэта сімвал горада, якія вось-вось сплюшчыць усё што засталося ад вёскі.

    Ответить
  2. ЮГ )))

    Вдумайтесь в ту истину , что нет никакого Бога, и всё заввсит от самого человека — его помыслов ,  постпуков , даже рассуждений — кто я в этом сложном мире — есть  ли для меня то, чего я желаю и надо ли мне это …         АГА )))
                    

    Ответить

Последние новости