«Троіца» «замарожвае» свой акаўнт у сацсетках: «Навін адносна трыа больш няма!»

Культура
Фото: facebook.com/troitsa

Этна-гурт «Троіца», які аб’явіў аб прыпыненні сваёй дзейнасці на нявызначаны тэрмін у 2022 годзе, на днях канстатаваў завяршэнне праекта. «Напэўна, больш старонка не будзе абнаўляцца, бо навін адносна трыа больш няма! Усім дзякуй! Слухайце нас, калі вам даспадобы! Бывайце…», — звярнуліся музыкі калектыву да сваіх слухачоў на афіцыйнай старонцы ў сацсетках.

Нагадаем, што Іван Кірчук, лідар этна-трыа, вырашыў пакінуць Facebook у пачатку студзеня 2024 года. Музыка пасля роспуску гурта выступаў у 2023 годзе сольна — з канцэртамі, монаспектаклямі, але апошняе яго запланаванае выступленне 12 студзеня 2024 года ў Чысцінскім сельскім доме культуры было адменена без тлумачэння прычын.

Можна падсумаваць, што музыканты страцілі надзею на аднаўленне сваёй дзейнасці і гурта.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: