Музыка Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў калядны вальс на словы Уладзіміра Някляева, а мастачка Аляксандра Канафальская стварыла рамантычныя малюнкі у тэхніцы sand art, то-бок з дапамогай пяску. Кліп пра каханне і залатое святло ў нябёсах глядзець і слухаць можна тут.
«Навагоднія сёння з табой мы надзенем абновы,
На ялінцы агеньчык запалім, як зорку ў начы,
І пра тое, пра што ты маўчала, хаваючы словы,
Я цябе папрашу: не маўчы, не маўчы, не маўчы».
«Вялікі дзякуй за такі цудоўны падарунак! Такая сьветлая і прыгожая песьня… Са Сьвятам усіх добрых людзей — Хрыстос нарадзіўся!», — пішуць у каментарах.