Тэлеграм-канал пра беларускае кіно «Священный Белавуд» прызнаны «экстрэмісцкім»

Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла тэлеграм-канал «Священный Белавуд» у спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. 13 студзеня рашэннем аднога з раённых судоў вядомаму рэсурсу аб беларускім кіно быў нададзены статус небяспечнага для распаўсюду.

«Першая «ўзнагарода» ад уладаў за адданую працу дакацілася і да мяне, — пракаментаваў крок уладаў рэдактар канала. — Прадказальна і чакана, бо экстрэмісцкі спіс медыяў амаль бяздонны і папаўняецца з хуткасцю павадка.

Што гэта зменіць?

У працы канала — нічога. Проста падпісчыкам і чытачам канала, якія знаходзяцца ў Беларусі, можа пагражаць штраф і адміністратыўная адказнасць за чытанне канала.

Папярэджаны — значыць узброены. А я працую далей!», — выказаўся з нагоды заснавальнік канала.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!