Тэатральны праект INEXKULT зладзіць паказы двух спектакляў па творах беларускіх аўтараў у Варшаве і Гданьску

Культура
Сцэна са спектакля «Па што ідзеш, воўча?». Фота: reform.news

Беларускі тэатральны праект INEXKULT адкрыў продажы квіткоў на два спектаклі — «Шэпт» паводле кнігі Сяргея Лескеця і «Па што ідзеш, воўча?» па кнізе Евы Вежнавец.

Паказы пройдуць у Варшаве і Гданьску ў верасні і кастрычніку.

«Шэпт» тэатральнай трупы «Купалаўцы» — адаптацыя аднайменнай кнігі фатографа і антраполага Сяргея Лескеця, які дзесяць гадоў сустракаўся і гутарыў з вясковымі шаптухамі, захавальніцамі традыцыі лячэння словам.

Спектакль — спроба даследаваць і адчуць традыцыю лекавання словам, што знікае ў Беларусі разам з апошнімі носьбіткамі. З дапамогай сцэнічных сродкаў адбываецца падарожжа да «людзей прасторы міфа».

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.

Польская рэжысёрка Моніка Дабраўлянская паставіла спектакль «Па што ідзеш, воўча?» па аднайменнай кнізе Евы Вежнавец. Галоўная гераіня Рына вяртаецца з Германіі ў родную вёску на Палессі на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. За сваё доўгае жыццё бабуля перажыла дзве вайны і дзевяць змен улады. У патоку свядомасці, дзе ўнутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, узнікае забытая тэма каланізацыі Усходняй Еўропы.

Спектакль мультылінгвістычны. У ім гучаць беларуская (у тым ліку мясцовы дыялект), польская, украінская, руская і нямецкая мовы. Ідэя спектакля «Па што ідзеш, воўча?» нарадзілася ў творчай лабараторыі InexKult «Мультылінгвізм на сцэне» пад кіраўніцтвам рэжысёркі Монікі Дабраўлянскай. Прадзюсарка, аўтарка ідэі – Вольга Кулікоўская.

Рэцэнзію на спектакль «Па што ідзеш, воўча?» можна пачытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости