19 верасня ў Познані пачнецца «Другая спроба» — цыкл мерапрыемстваў у фармаце фестывалю, якія маюць на мэце прадэманстраваць андэграўндны тэатральны рух сярод імігранцкіх суполак (Беларусь, Украіна).
Назва фестывалю адсылае да «другой спробы», то-бок да пошуку свайго месца на эміграцыі, але таксама і да спробаў працягнуць перарваныя мастацкія кар’еры. Фестываль павінен стаць прасторай для інтэграцыі, узаемнага натхнення і супрацоўніцтва з польскім мастацкім асяроддзем, прычым акцэнт будзе зроблены на супольнасць тэатральнага мастацтва.
У праграме: перфарматыўныя чытанні, лекцыі пра сучасны беларускі тэатр, перформанс «Exi(s)t» Вольгі Кебас, спектакль «Solitude» Тэатра «Эмігрант».
Праграма чытак складаецца з чатырох актуальных беларускіх п’ес, напісаных за апошнія некалькі гадоў, пачынаючы з канца 2020 года. Дзве п’есы непасрэдна прысвечаны падзеям 2020 года, дзе героі тэкстаў прабуюць асэнсаваць і перажыць гэтыя падзеі. Адзін з твораў пра досвед эміграцыі, пра тыя праблемы, з якімі людзі сутыкаюцца падчас адаптацыі ў новай для іх краіне. Яшчэ ў адной п’есе разглядаюцца магчымыя наступствы мігранцкага крызісу, створанага цяперашняй уладай Беларусі на мяжы з Польшчай.
Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Фонд «Barak Kultury». Партнёр мерапрыемства — бібліятэка Рачыньскіх у Познані.
Расклад тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram