У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце 3–4 ліпеня пройдзе міжнародная мастацтвазнаўчая канферэнцыя «Тэатр на разломе: 2020–2023».
Яна арганізаваная пры падтрымцы The German Marshall Fund of the U.S.
Пандэмія каронавіруса, пратэсты ў Беларусі, вайна ва Украіне, масавая міграцыя… Усе гэтыя гістарычныя падзеі не маглі не паўплываць на мастацтва? Тэатр на гістарычных раздарожжах будуць аналізаваць удзельнікі з Літвы, Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Казахстана і Германіі.
«Мэта канферэнцыі — прааналізаваць радыкальныя трансфармацыі, якія адбыліся ў тэатры Усходняй і Заходняй Еўропы ў 2020–2023 годзе, адзначыць эстэтычныя і інтэлектуальныя тэндэнцыі і перспектывы«, — тлумачаць арганізатары.
У праграме пазначаны тэмы найноўшага тэатра нашай краіны, асвятленне пратэстаў у Беларусі і вайны ва Украіне, беларускі фестывальны рух у эміграцыі. А таксама пытанні сучаснага развіцця тэатраў Літвы, Латвіі, Казахстана і Расіі.
Адбудзецца круглы стол, на якім сярод іншых выступяць драматург Марус Івашкявічус, тэатразнаўца і кіраўнік Літоўскага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Аўдроніс Люга, анлайн падключыцца драматург Міхаіл Дурнянкоў з Фінляндыі.
Мадэраваць сустрэчу будзе літоўскі палітолаг, выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: