Тихановская: То, что происходит в беларусских тюрьмах, нельзя принимать за норму

Происходящее в беларусских тюрьмах нельзя принимать за нормы. Все, кто отдавал и исполнял преступные приказы должны понести ответственность. Об этом говорится в обращении Светланы Тихановской к Международному дню в поддержку жертв пыток.

«Сёння Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў. І ў гэтыя дні праваабаронцы праводзяць тыдзень супраць катаванняў. На жаль, у Беларусі яны працягваюцца не тыдні, а гады. Яны сталі часткай сістэмы, часткай жахлівага турэмнага досведу, праз які праходзяць сотні беларусаў і беларусак кожны дзень. І рэжым не трымае гэта ў сакрэце, не хавае за сценамі калоніяў. І калі людзі выходзяць на волю, жах катаванняў бачыць кожны.

Журналістка Ксенія Луцкіна выйшла на волю з пухлінай галаўнога мозгу, якая расла ў зняволенні. Ганна Кандраценка памерла ад раку праз некалькі месяцаў пасля вызвалення. Дыягназ ёй паставілі яшчэ ў турме, але датэрмінова вызваліць дзеля лячэння адмовіліся. І колькі такіх гісторыяў, колькі тых, хто баіцца распавесці свой досвед тых, хто дагэтуль не можа аднавіцца ад жаху калоніяў.

І цяпер рэжым спрабуе дацягнуцца яшчэ і да людзей, і за межамі Беларусі. Завочныя прысуды канфіскацыя маёмасці, ціск на родных. Транснацыянальныя рэпрэсіі сталі працягам той жа сістэмы гвалту.

Не толькі на гэтым тыдні, але і заўсёды трэба называць імёны пацярпелых распавядаць гісторыі, дапамагаць ім і збіраць сведчанні пра катаванні і іншыя злачынствы рэжыму.

Тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, нельга прымаць як норму. Мы павінны памятаць пра гэта і дамагацца, каб кожны, хто аддаваў і выконваў злачынныя загады, панёс адказнасць», — заявила она.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!