Тихановская: Разве можно проиграть, если ваши ценности остаются неизменными

Светлана Тихановская обратилась к беларусам накануне пятилетия событий 2020 года. Она уверена, что беларусы не проиграли, потому что за эти годы их ценности не изменились. Они по-прежнему хотят победить диктатуру. Тихановская призвала поддерживать солидарность друг с другом.

«Пяць гадоў таму беларусы выйшлі на вуліцы, каб абараніць свае галасы на выбарах і паказаць адзінства. І гэта назаўжды нас змяніла. Мы ўбачылі, колькі нас. Сотні тысяч людзей па ўсёй краіне запоўнілі плошчы і вуліцы гарадоў. Гэта было прыгожа, годна і страшна для ўлады. Але тую хвалю салідарнасці ўжо немагчыма было спыніць.

З’явіліся дваровыя чаты, і суседзі нарэшце пазнаёміліся адно з адным, на матчах раздавалі ваду і прыбіралі за сабой смецце, ля сцен Акрэсціна дзяжурылі валанцёры, каб дапамагаць родным затрыманых і сустракаць тых, каго выпускалі пасля сутак. Аказвалі медыцынскую дапамогу, кармілі, адвозілі дадому. І, нягледзячы на жахі рэпрэсій, беларусы не здаваліся.

«Беларус беларусу — беларус» — не выпадкова з’явіўся гэты выраз. І гэтае пачуццё пляча адчуваецца і цяпер. Нам часта падаецца, што барацьба з рэжымам патрабуе ад нас вялікіх справаў. Але ж можна рабіць і простыя рэчы.

Дапамагаць сем’ям палітзняволеных. Зараз у Беларусі больш за 1100 чалавек знаходзяцца за кратамі, і нават добрае слова для іх родных — гэта ўжо вельмі многа. Гэта дорыць тысячам людзей падтрымку.

Ствараць сваё. Няхай гэта будзе літаратура, музыка, кінафільм, YouTube-канал ці мастацкая выстава. Творчасць — гэта голас свабоды. Яго нельга задушыць.

Быць бачнымі адно для аднаго. Ведаць, што ў якой бы краіне ты не апынуўся, там ёсць свае, беларусы. А значыць, побач з табой сяброўства і дапамога.

Кожная суполка ці фонд, арганізацыя альбо медыя — гэта годныя справы дзеля перамен. Палічыце, колькі важных ініцыятыў з’явілася менавіта пасля дваццатага года. І паўсюль гэта падтрымка беларусаў.

Хтосьці скажа, што прайшло пяць гадоў, мы прайгралі. Але гэта не так. Хіба можна прайграць, калі вашыя каштоўнасці застаюцца нязменнымі? Няўжо нашыя мэта і мары пра свабодную Беларусь зніклі? Вядома, не!

Я ўпэўнена ў гэтым, бо менавіта вы ў асабістых размовах распавядаеце мне, колькі ў вас надзеі, і дзеліцеся тым, як кожны дзень дапамагаеце адно аднаму. Я чую і крытыку, і шмат парад, як перамагчы дыктатуру.

І гэта значыць, што вам балюча, бо калі было ўсё роўна, то не было б спрэчак і дыскусій, бо абыякавасць нараджае толькі маўчанне. І я, як і вы, хачу, каб доўгачаканыя змены наступілі як мага хутчэй. Але, як і ў 2020 годзе, без вашай падтрымкі, вашай салідарнасці гэта цяжка зрабіць. Дык давайце чуць адно аднаго, дбаць адно пра аднаго і працягваць пачатае. Бо пакуль мы верым і можам, мы абавязкова пераможам», — сказала она.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!